3 студзеня ў Беларусі будзе воблачна. Часам чакаюцца ападкі. Сіноптыкі папярэджваюць аб тым, што ноччу па ўсходзе можа прайсці моцны мокры снег, верагодна наліпанне мокрага снегу. У асобных раёнах туман і галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4–9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3С  па ўсходзе да плюс 4С  па захадзе, максімальная днём плюс 1–6°С.

4 студзеня воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 6–11 м/с, месцамі парывы да 15–20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 4— плюс 3С, днём 0— плюс 6°С.

5 студзеня воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя ападкі. У асобных раёнах слабы галалёд. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 7–12 м/с, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература ноччу мінус 2 — плюс 3, днём 0 — плюс 5°С.