Тараса затрымалі 31 снежня. Гэта адбылося пасля таго, як ён наведаў міліцыю Чыгуначнага раёну Віцебска для “прафілактычнай размовы”. Сурган не прайшоў і 300 метраў, як яго схапілі спецназаўцы. Тараса абвінавацілі ў дробным хуліганстве. У пратаколе напісалі, што ён спраўляў патрэбу ў грамадскім месцы. Двое сутак да суду актывіста трымалі ў ізалятары часовага ўтрымання.

Паплечнікі Тараса Сургана лічаць, што яго адмыслова затрымалі, каб не дапусціць з яго боку нейкіх акцый кшталту вывешвання нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга ў навагоднюю ноч.