Яны не патлумачылі школьніку якія менавіта акцыі, на іх думку, можна лічыць радыкальнымі, але папярэдзілі, што нельга карыстацца петардамі, фэерверкамі і нешта падпальваць. Размова хлопчыка адбылася 30 снежня напярэдадні святкавання Новага года. Супрацоўнікі КДБ прыйшлі за Раманам дахаты. Паколькі Пратасевіч непаўналетні, яго адвезьлі ў КДБ разам з бацькам. Размова доўжылася паўтары гадзіны. Раман сказаў, што “распісак ніякіх не даваў, але не магу амаль нічога расказаць, бо яны не дазволілі». Гэта было першае знаёмства школьніка Рамана Пратасевіча са спецслужбамі.