Падчас яго ў пацыентаў былі сканфіскаваныя мабільныя тэлефоны, асадкі, блакноты, папера і гэтак далей. Актывісту БХД Валеру Ганчарэнку, які раскрыў грамадству сітуацыю ў шпіталі, узмоцнена коляць заспакойлівыя прсіхатропныя рэчывы. Пра гэта паведамілі пацыенты шпіталю, паведамляе bchd.info.

Паводле іх слоў, Валер Ганчарэнка прасіў правесці ў дачыненні да яго незалежную псіхіятрычную экспертызу ці перавесці яго ў іншы шпіталь.

Хворыя шпіталю перадавалі словы падзякі ўсім тым, хто ім дапамог. Яны адзначылі, ўто дапамогу атрымалі вельмі шмат людзей. Валер Ганчарэнка перадаваў, што моліцца за віцебскіх актывістаў.

Нагадаем, што інвалід другой групы Валер Ганчарэнка, хворы на адкрытую форму сухотаў, які ў нашай «сацыяльнай краіне» не можа атрымаць годнага лекавання,гатовыпрынесці сябе ў ахвяру замест «бязвінна асуджаных «віцебскіх тэрарыстаў». Па яго словах, ён не можа больш існаваць у такіх умовах.

12 снежня ён абвясціў галадоўку і адмовіўся ад прыёму медыкаментаў. На восьмы дзень галадоўкі ён быў змешчаны ў псіхіятрычнае аддзяленне. 28 снежня віцебскія актывісты і прадпрымальнікі перадалі гуманітарную дапамогу пацыентам Багушэўскага абласнога сухотнага шпіталю. У склад дапамогі ўвайшлі бялізна, вопратка (у тым ліку курткі, майкі, шкарпэткі), абутак, прадукты харчавання (30 кілаграмаў мандарынаў, столькі ж яблыкаў, 20 кілаграмаў печыва, 10 кілаграмаў цукерак), невялікая бібліятэка з 41 кнігі твораў на хрысціянскую тэматыку і зборнікаў вершаў Уладзіміра Некляева.