Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ Савецкага раёна, у гэтым ДТЗ пацярпелі 16 чалавек, паведамляе сайт onliner.by. Іх адвезлі ў лякарні. Як распавядаюць відавочцы, у трамвая адмовілі тармазы. Яго кіроўца спрабавала папярэдзіць навакольных. Яна крычала і размахвала рукамі, але прадухіліць аварыю не ўдалося.
Тралейбус-гармонік склаўся напалам. Па словах сведак, трамвай ледзь не збіў пешаходаў, якія ўжо пачалі перасякаць праезную частку.
Як паведамляе з месца падзеяй карэспандэнт Еўрарадыё Ілля Маліноўскі, тралейбус моцна змяты. У ім працуюць супрацоўнікі МНС. Месца здарэння ачэплена. Там шмат “хуткіх”. У пацярпелых збольшага невялікія траўмы. Падчас здарэння таксама пацярпеў кіроўца БМВ.
Фота і відэа Андрэя Кіма.
Поделиться ссылкой:
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!