Галадоўка на Новы год

2

Пра гэта паведаміла прэс-служба “Маладога фронту” (зарэгістраваны ў Чэхіі).

Сёння падчас сустрэчы пасля арышту першых арыштаваных за акцыю 19 снежня, стала вядома, што маладзёжны актывіст Уладзімір Яроменак трымае за кратамі галадоўку. Аб гэтым юнак сам выкрыкнуў паплечнікам з вакна ізалятара па завулку Акрэсціна. Распачаў яе былы палітвязень адразу пасля арышту ў знак пратэсту супраць арыштаў, якія ён лічыць незаконнымі і палітычна матываванымі.

Акрамя таго, як стала вядома пасля вызвалення маладафронтаўца Міхася Мускага і прадпрымальніка Алеся Макаева, галадоўку ў знак пратэсту таксама трымае яшчэ адзін былы палітвязень Васіль Парфянкоў.

Прэс-служба Руху “За свабоду” таксама паведаміла, што вядомы блогер Юрась Навіцкі, які зараз таксама адбывае арышт на Акрэсціна, абвясціў сухую галадоўку. Як паведаміла жонка актывіста Таццяна Грачанікава, Юрасю ўжо выклікалі ў ізалятар “хуткую дапамогу”. Праўда, ўрачы яго адвезлі ў лякарню, зрабілі неабходныя ўколы і зноў вярнулі “на нары”.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!