Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Пра гэта сябра выбарчага штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава сказаў сваёй жонцы на спатканні ў турме.
11:43 30 снежня 2011
131
Памер шрыфта

Вольга Бандарэнка гаворыць, што зараз вакол яе мужа і іншых асуджаных за падзеі 19 снежня 2010 года распачалася “новая хваля рэпрэсій”. Ад Мікалая Статкевіча, Андрэя Саннікава патрабуюць напісання прашэння аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнка. Вольга Бандарэнка мяркуе, што такім чынам палітзняволеных могуць выпусціць на волю: “Думаю, што гэтыя прашэнні аб памілаванні патрэбны для таго, каб выпусціць палітзняволеных на ўмовах улады, а не на тых умовах, на якіх хочам іх вызвалення мы – родныя і блізкія. З іншага боку, ёсць жа прыклады таго, што Лукашэнка мілаваў людзей і без напісання прашэння аб памілаванні”.

Зараз Дзмітрый Бандарэнка знаходзіцца ў рэжымным атрадзе Магілёўскай папраўчай калоніі №15. У рэжымным атрадзе ўтрымліваюцца ў асноўным тыя зняволеныя, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй. “Дзмітрый фактычна ізаіляваны, – гаворыць Вольга Бандарэнка. – Ён не можа нармальна ні з кім пагаварыць. Некаторыя зняволеныя ціснуць на яго пісхалагічна: маўляў, напішы прашэнне аб памілаванні – і выйдзеш адсюль… На спатканні Дзмітрый сказаў мне, што супраць яго было некалькі дробных правакацый унутры турмы, але сказаў, што пакуль удаецца трымацца. Мы шмат з ім гаварылі на спатканні, і ён сказаў мне страшную рэч: “Вольга, рыхтуйся да таго, што я магу не выйсці адсюль. Калі правакацыі будуць працягвацца, то не выключана, што я скончу жыццё самагубствам…”

Вольга Бандарэнка кажа, што ў яе мужа ў зняволенні ўзніклі вялікія праблемы са здароўем: “Вы ж ведаеце, Дзмітрый перанёс аперацыю на пазваночніку. А вось зараз ужо тры тыдні запар у яго вялікі ціск. Тыя таблеткі, якія даюць яму там, не дапамагаюць. Нядаўна я прывезла ў Магілёўскую калонію медыцынскую перадачу: мне патлумачылі, што калі я прывязу неабходныя лекі, то Дзмітрыя пакладуць у медсанчасць. Я прывезла. Думала, мужа адразу адправяць на лячэнне, але высветлілася, што гэтае пытанне будзе вырашацца толькі пасля Новага года”.

Нагадаем, сябра выбарчага штаба Андрэя Саннікава Дзмітрый Бандарэнка быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў.



Аўтар: Віталь ГАРБУЗАЎ 
Крынiца: Народная Воля
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мингорисполком озвучил новые тарифы на ЖКУ

В Минске установлены тарифы на жилищно-коммунальные услуги на 2018 год. Решение Мингорисполкома от 5 января 2018 года №50 опубликовано сегодня на Национальном правовом интернет-портале.

Беларусь перадала Расіі абноўлены праект пагаднення аб узаемным прызнанні віз

Беларусь перадала Расіі абноўлены праект пагаднення аб узаемным прызнанні віз, паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык 18 студзеня на брыфінгу ў Мінску.

Диета для «жирных котов». Нацбанк утвердил требования к вознаграждениям в банках

Нацбанк постановлением правления № 544 от 29 декабря 2017 г. установил требования к организации системы вознаграждений и компенсаций в банках, сообщила пресс-служба регулятора.