Вольга скончыла Коласаўскі Ліцэй. Яе навучанне там прыпала акурат на самы складаны час — якраз тады Мінадукацыя сваім рашэннем ліквідавала ўстанову, і ліцэй мусіў сысці ў падполле. Яе сям’я актыўна ўдзельнічала ў абароне Ліцэя.

Пасля Ліцэя Вольга паступіла ў БДУ. Пасля БДУ яна навучалася ў магістратуры факультэта сацыялогіі Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта Вышэйшай школы эканомікі ў Маскве. Сёлета яна вучылася ўжо на другім курсе магістратуры.



Поделиться ссылкой: