Як паведамляе БелаПАН, з 31 снежня па 9 студзеня не будзе працаваць «Амкодор», Мінскі аўтамабільны завод і Мінскі завод колавых цягачоў. Ад 29 снежня па 4 студзеня на вакацыі сыходзіць Мінскі маторны завод, з 30 снежня па 2 студзеня — Мінскі трактарны завод і «Атлант». А рабоычя БелаАЗа не выйдуць на працу з 31 снежня па 2 студзеня.

Нагадаем, што першы афіцыйны працоўны дзень у 2012 годзе прыпаў на 2 студзеня. Як казаў віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін, дадатковых выходных на Новы год у Беларусі не будзе з-за сітуацыі ў эканоміцы.