Праваабаронцу прывезлі з Жодзінскага СІЗА пад узмоцненай аховай і з аўтамабілямі суправаджэння. Пра беспрэцэндэнтныя меры бяспекі пры развітанні сведчыць і той факт, што тэрыторыя моргу была ачэпленая і старонніх асоб на развітанне не дапусцілі. Вяліся апэратыўныя відэаздымкі.

Алесю Бяляцкаму дазволілі пабыць з бацькам каля 10 хвілін. Ён памаліўся каля труны і сказаў колькі словаў сваім блізкім. Адразу пасля гэтага ён быў адканваіраваны назад у Жодзіна, а ахова тэрыторыі знятая.

Пра смерць бацькі Алесь даведаўся ў дзень пахавання, ранкам 27 снежня.

Віктар Усцінавіч Бяляцкі памёр 24 снежня на 84-м годзе жыцця. Пахаванне адбудзецца 27 снежня прыкладна ў 13 гадзін на могілках Светач каля Светлагорску (Гомельская вобласць).