Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У міністэрстве сцвярджаюць, што гэта — не ў іх кампетэнцыі. 
14:24 26 снежня 2011
76
Памер шрыфта

Пытанне законнасці прысваення звання генерал-маёраў губернатарам і кіраўніку Мінгарвыканкамапрымусіла Еўрарадыё звярнуцца па тлумачэнні ў Міністэрства абароны. Туды быў накіраваны адпаведны запыт.

 

 Праўда, на 5 пытанняў з запыту адказ быў дадзены толькі на 2.

Што тычыцца “законнасці”, то Мінабароны сцвярджае, што “юрыдычнай падставай для прысваення дадзеных воінскіх званняў стала палажэнне 18 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”.

Сапраўды “Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь устанаўлівае дзяржаўныя святы і святочныя дні, узнагароджвае дзяржаўнымі ўзнагародамі, прысвойвае класныя чыны і званні”. У той жа час, згодна з Указам прэзідэнта №186 ад 25 красавіка 2005 года “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку праходжання вайсковай службы”, чалавеку, які знаходзіцца ў запасе, можа быць прысвоена званне не вышэй за… палкоўніка.

Але гэтую супярэчнасць начальнік упраўлення інфармацыі Мінабароны Уладзімір Макараў ні ў сваім лісце, ні ў размове з карэспандэнтам Еўрарадыё так і не патлумачыў, сцвярджаючы, што званні губернатарам былі прысвоеныя “ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь”.

Пытанне “Ці будуць знятыя з пасады чыноўнікі пазбаўляцца гэтых званняў?” Міністэрства абароны пакінула без адказу. Маўляў, гэта па-за межамі іх кампетэнцыі.

 Не атрымала Еўрарадыё адказ і на пытанне, якое мусіць знаходзіцца ў кампетэнцыі Міністэрства абароны: “Якое вайсковае званне мае дзеючы кіраўнік краіны Лукашэнка А.Р.?” Нечакана высветлілася, што адказу на гэта пытанне ў Мінабароны… не ведаюць!

Еўрарадыё: “Наконт звання дзеючага кіраўніка краіны няўжо няма звестак у Міністэрства абароны? Мы былі ўпэўненыя, што гэта ў кампетэнцыі вашага ведамства…”

Уладзімір Макараў: “Па гэтым (пытанні — Еўрарадыё), я думаю, вам трэба звярнуцца адпаведна… Куды там яшчэ? Якой інфармацыяй мы валодаем — усё дадзена”.

Не здолеў на гэтае пытанне адказаць і прэс-сакратар кіраўніка краіны Павел Лёгкі.

Павел Лёгкі: “Засталі вы мяне знянацку… Я прывык да таго, што прэзідэнт — галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі. А такія дэталі не ўдакладняў, шчыра кажучы”.

Еўрарадыё: “Ён галоўнакамандуючы, паколькі ў яго пасада такая — кіраўнік краіны. Але цікава, якое ў яго вайсковае званне афіцэра запасу?”

Павел Лёгкі: “Добрае пытанне. Паспрабую даведацца”.

Пытанне, колькі зорак на пагонах ў афіцэра запасу Аляксандра Лукашэнкі і ці не меншага яны памеру, чым ў генерал-маёра Мікалая Ладуцькі, застаецца адкрытым.



Крынiца: Еўрарадыё
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Расследаванне гібелі вайскоўца ў Печах: 8 крымінальных спраў, некалькі чалавек затрымана

17 кастрычніка Следчы камітэт паведаміў дэталі следства па справе гібелі Аляксандра Коржыча.

Илона Геращенко: «Дочь называет меня по имени-отчеству…»

Бизнес-леди Илона Геращенко больше года не рассказывала, как складываются ее отношения с дочерью Миланой, которая по решению суда после развода родителей живет с отцом. Не так давно Люция Геращенко

Философу Петру Рябову на 10 лет запретили въезд в Беларусь

Исследователя анархизма Петра Рябова депортировали из Беларуси по прошествии шести суток тюрьмы и голодовки в Барановичах.