Вядучая польская газета „Rzeczpospolita” лічыць, што кіраўнік Беларусі падманвае. Пераклад артыкула на беларускую мову зрабіла “Польскае радые для замежжа”.

“Гэта не толькі хлусня, але і бязмежная крывадушнасць, – заявіў польскаму выданню прафесар Войцех Матэрскі. — Лукашэнка выкарыстоўвае польскую трагедыю ў гульні з Масквой. Калі ён сварыўся з Крамлём, то намякаў, што аддасць палякам спіс. Цяпер жа, калі ён пагадзіўся з Масквой, зноў забыў пра гэты спіс”.

“Гэта з’яўляецца апошняй катынскай таямніцай. НКУС забіла ў Беларусі 3782 палякаў, якія знаходзіліся ў той час у турмах на тэрыторыі БССР. Па сённяшні дзень невядомыя дадзеныя тых людзей, а таксама месца іх расстрэлу і пахавання”, — піша выданне.

Паводле меркавання іншага гісторыка Збігнева Сямашкі, “заявы Лукашэнкі – поўная лухта”. Ён нагадаў, што з савецкіх дакументаў вядома пра растрэл палякаў ў Беларусі, бо мінскае НКУС атрымала з Масквы расстрэльныя загады. Таксама як ва Украіне ў 1940-м годзе польскіх вязняў прывезлі ў мінскую турму. Далейшы іх лёс невядомы. “Лічыцца, што іх растралялі ды пахавалі ў Курапатах альбо іншым сакрэтным месцы НКУС. Вось ужо 20 год расійскае кіраўніцтва не хоча перадаць палякам адпаведныя дакументы па гэтай справе. Гісторыкі лічаць, што ў Беларусі можа захоўвацца копія. Пра гэта сведчаць украінскія матэрыялы: у Кіеве захавалася копія ўкраінскага спісу, якую афіцыйны Кіеў перадаў палякам. Больш за тое, савецкі НКУС вёў вельмі дакладную дакументацыю сваіх злачынстваў, таму словы Лукашэнкі не вартыя даверу”, піша польскае выданне.