Там адправілі рабочых з 26 снежня ў “чарговы” адпачынак на тры тыдні. Праўда, быў і іншы варыянт—гуляць гэтыя дні за свой кошт, без захавання заробку.

Прадпрыемству зручней, каб людзі выкарысталі свой адпачынак цяпер, узімку. Тады ў летнія месяцы на яго аздараўленчую базу “Чабарок” заедуць не свае рабочыя па ільготных пуцёўках, а расіяне, якія і папоўняць бюджэт.