Сюжэт прысвячаўся акцыі пратэсту расійскай апазіцыі на праспекце Сахарава. Пры гэтым нават дзяржаўныя расійскія тэлеканалаы назвалі колькасць удзельнікаў мітынгу значна большай – да ста тысяч чалавек.
Нагадаем, што мітынг у Маскве прайшоў у суботу. На ім была выпрацаваная агульная стратэгія дзеянняў падчас падрыхтоўкі да выбараў прэзідэнта Расіі 4 сакавіка. Наступны мітынг расійская апазіцыя плануе правесці ў лютым.