Некалькі дзесяткаў чалавек будуць судзіць у судзе Маскоўскага раёна. Дакладнай лічбы затрыманых няма – ад дваццаці да пяцідзесяці чалавек. Сваякі і сябры затрыманых паехалі ў суд і там чакаюць, калі прывязуць затрыманых.
Тых, каго затрымалі ў раёне плошчы Якуба Коласа, адпусцілі з міліцыі без складання пратаколаў.