Сваякам затрыманых не давалі ніякай інфармацыі наконт месцазнаходжання іх блізкіх. Дагэтуль невядома дакладная лічба затрыманых. У судзе Партызанскага раёна судзяць траіх затрыманых, а ў судзе Ленінскага – двух чалавек. Назіральнікі лічаць, што ў Доме правасуддзя могуць пакараць палову з агульнага спісу затрыманых 19 снежня. Вядома, што сярод іх шмат студэнтаў дзяржаўных ВНУ.