Яна прайшла з нагоды гадавіны недэмакратычных выбараў у Беларусі. Удзел у ёй ўзялі намеснік міністра замежных спраў Польшчы Кшыштаф Станоўскі, прэс-сакратар МЗС Марцін Басацкі, дырэктар ўсходне-еўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага універсітэта Ян Маліцкі і кіраўніца Хельсінкскага фонда па правах чалавека Данута Пшывара.

Прысутныя падкрэслілі, што дапамога Беларусі з боку Польшчы будзе працягвацца. Намеснік міністра замежных спраў Кшыштаф Станоўскі ў сваю чаргу ўспомніў, што яшчэ 30 гадоў таму такая змрочная палітычная сітуацыя была і ў Польшчы.

 У адмысловай заяве МЗС Польшчы выказала падтрымку беларускім палітвязням, але таксама і прапанову беларускім уладам. “Большая дапамога Еўропы для Беларусі магчыма пры ўмове вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, вяртання ім усіх грамадзянскіх правоў і пачатку дыялогу: улада — грамадства”, — гаворыцца ў заяве.

Фота з сайта Міністэрства замежных спраў Польшчы.



Поделиться ссылкой: