Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Старшыня Хельсінскай камісіі ЗША, кангрэсмен Крыстафер Сміт, правёў 19 снежня ў Вашынгтоне прэс-канферэнцыю, прымеркаваную да ўгодкаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Адказваючы на пытанне адносна эфектыўнасці амерыканскіх санкцый супраць беларускага рэжыму, Крыстафэр Сміт сказаў:— Яны працуюць, бо гэта — падтрыманне ціску. Ведаеце, што расліна ў рэшце рэшт можа прабіцца і праз бетон, калі яна ўвесь час на яго цісне.
10:46 20 снежня 2011
93
Памер шрыфта

Калі ціск аслабляецца, калі яго прыкладаць толькі час ад часу, калі ціск няшчыры, тады дыктатура можа жыць бясконца, дзе б яна ні была. Я думаю, што мы павінны быць вельмі цвёрдыя, таму важна, каб усе сябры Эўразвязу і ўсе астатнія, каго хвалююць правы чалавека, далучыліся да нас.

Крыстафер Сьміт сказаў журналістам, што і для Аляксандра Лукашэнкі калісці наступіць «дзень расплаты»: 

— Дзень расплаты надыдзе, і я думаю, што людзі вакол яго павінны гэта ўсведамляць. Мы цяпер маем Міжнародны крымінальны суд. Неўзабаве мы туды накіруем ліст, які выкажа наша моцнае перакананне, маё моцнае перакананне, што супраць Аляксандра Лукашэнкі павінна быць выстаўленае абвінавачанне з боку Міжнароднага крымінальнага суда.

Пра супрацоўніцтва ЗША з Еўразвязам адносна Беларусі кангрэсмен Сміт выказаўся наступным чынам:

— Я лічу, што павінна быць нашмат больш. Нашмат, нашмат больш. Яны маюць спіс, які вельмі нагадвае наш, што да спісу санкцый і так званага дадатку (то бок — спісу людзей, якім не даецца віза), але павінна быць зроблена нашмат больш. Мы ўвесь час выступаем з гэтым аргумэнтам на Парламенцкай асамблеі АБСЕ — наконт мацнейшага і больш рашучага пасылу. Я быў сярод тых, хто меркаваў, што постсавецкую Беларусь увогуле не варта было прымаць у Парламенцкую асамблею АБСЕ, пакуль яна не дасягне пэўных паказнікаў, якія былі акрэсленыя папярэдне. Я нават некаторы час блакаваў яе далучэнне. Але потым здарылася капітуляцыя з боку Парламенцкай асамблеі, якая прывяла да таго, што Беларусь была прынята, і сітуацыя там не палепшылася, а наадварот — пагоршылася.



Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Крутыя сцяжыны Міколы Маркевіча

  Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання 27 ліпеня 1990 года абвясціў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, якім фактычна вызначыў шлях Беларусі да незалежнасці. У ліку дэпутатаў, якія пракладал

ЕС: Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі па-ранейшаму азмрочана сістэматычнымі парушэннямі

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі па-ранейшаму азмрочана сістэматычнымі парушэннямі, гаворыцца ў дакладзе ЕС па правах чалавека і дэмакратыі ў свеце за 2016 год. У дакуменце адзначаецца, што ў мі