Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Калекцыянер са Слуцка сабраў самую вялікую ў краіне калекцыю гладзільных прасаў. 
13:18 19 снежня 2011
38
Памер шрыфта

Да нядаўняй пары Слуцкаму краязнаўчаму музею належала адна з самых вялікіх калекцый… прасаў. Каля сямідзесяці, розных па канструкцыі і знешняму аздабленню, сабраных з усяе Міншчыны і здалёку. Цяпер жа ў Слуцку – самая ўнушальная не толькі ў раёне, але і ў краіне калекцыя… зноў-такі гладзільных прасаў. Але яе ўладальнік – не мясцовы музей, а прыватны калекцыянер Леанід Вечар…

Па словах самога Вечара, за дзесяць  мінулых гадоў ён сабраў амаль пяцьсот (454) гладзільных рарытэтаў: З Расіі, Украіны, Галандыі, Польшчы, Вялікабрытаніі, з розных куточкаў Беларусі… А ўсё пачалося якраз з наведвання Слуцкага краязнаўчага музея, дзе і згледзеў дапытлівы чалавек дзіва пад назваю “страдаўнія рэчы”. Сярод экспанатаў былі бронзавыя званочкі, філігранна вырабленая халодная зброя, самавары і, канечне, гладзільныя прасы. Убачыў і нешта варухнулася ў сэрцы… З тае пары і пачалося збіранне прасаў. У цяперашняй калекцыі Вечара вугальныя і наплітныя прасы, мініяцюрныя і чугунныя, бронзавыя, жалезныя і… нават алюміневыя. Самы старадаўні з усіх – латунны 1827 года, куплены калекцыянерам у жыхара Клецка.

Спадар  Вечар захапляецца  не толькі збіранне старадаўніх прасаў. У розныя часы ён калекцыяніраваў карабкі з-пад запалак, маркі, манеты… Дастаткова сказаць, што ягоны нумізматычны збор (манеты са 189 краін свету) двойчы экспанаваў Слуцкі краязнаўчы музей. І ўсё ж збіранне прасаў – захапленне нумар адзін. “Упэўнены, што 454 прасы – гэта не мяжа, – кажа Леанід Вечар, – значыцца, пошук будзе працянуты…”



Аўтар: Георгій ПЛАТОНАЎ 
Крынiца: Народная Воля
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Як у «Корпусе» Цярэшку жанілі (фота)

Жаніцьба Цярэшкі – традыцыйная беларуская народная гульня, якая ладзіцца для моладзі падчас зімовых святаў.
18 студзеня 2018

«Беларускі гістарычны анекдот» — доўга, трапна і не заўсёды смешна

15 гадоў працы аддаў Сяргей Шапран кнізе “Беларускі гістарычны анекдот”, героямі якой сталі больш за 100 вядомых беларускіх грамадскіх і культурных дзеячаў.
18 студзеня 2018

У першага ў свеце „Буквара” беларускія карані

Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе маштабны праект да 400-годдзя першага "Буквара", якое адзначаецца ў 2018 годзе.