Да нядаўняй пары Слуцкаму краязнаўчаму музею належала адна з самых вялікіх калекцый… прасаў. Каля сямідзесяці, розных па канструкцыі і знешняму аздабленню, сабраных з усяе Міншчыны і здалёку. Цяпер жа ў Слуцку – самая ўнушальная не толькі ў раёне, але і ў краіне калекцыя… зноў-такі гладзільных прасаў. Але яе ўладальнік – не мясцовы музей, а прыватны калекцыянер Леанід Вечар…

Па словах самога Вечара, за дзесяць  мінулых гадоў ён сабраў амаль пяцьсот (454) гладзільных рарытэтаў: З Расіі, Украіны, Галандыі, Польшчы, Вялікабрытаніі, з розных куточкаў Беларусі… А ўсё пачалося якраз з наведвання Слуцкага краязнаўчага музея, дзе і згледзеў дапытлівы чалавек дзіва пад назваю “страдаўнія рэчы”. Сярод экспанатаў былі бронзавыя званочкі, філігранна вырабленая халодная зброя, самавары і, канечне, гладзільныя прасы. Убачыў і нешта варухнулася ў сэрцы… З тае пары і пачалося збіранне прасаў. У цяперашняй калекцыі Вечара вугальныя і наплітныя прасы, мініяцюрныя і чугунныя, бронзавыя, жалезныя і… нават алюміневыя. Самы старадаўні з усіх – латунны 1827 года, куплены калекцыянерам у жыхара Клецка.

Спадар  Вечар захапляецца  не толькі збіранне старадаўніх прасаў. У розныя часы ён калекцыяніраваў карабкі з-пад запалак, маркі, манеты… Дастаткова сказаць, што ягоны нумізматычны збор (манеты са 189 краін свету) двойчы экспанаваў Слуцкі краязнаўчы музей. І ўсё ж збіранне прасаў – захапленне нумар адзін. “Упэўнены, што 454 прасы – гэта не мяжа, – кажа Леанід Вечар, – значыцца, пошук будзе працянуты…”