Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У г. Страсбургу (Францыя) была арганізавана сустрэча нацыянальных каардынатараў Еўрапейскіх Дзён Спадчыны на тэму “The European Dimension of Heritage”.
11:25 19 снежня 2011
82
Памер шрыфта

11-12 снежня 2011 г дырэктаратам культуры  і культурнай і прыроднай спадчыны Савета Еўропы ў г. Страсбургу (Францыя) была арганізавана сустрэча нацыянальных каардынатараў Еўрапейскіх Дзён Спадчыны на тэму “The European Dimension of Heritage”, паведамілі «Народнай Волі» у Міністэрстве культуры РБ.

На  сустрэчы прадстаўнікамі Міністэрства культуры быў прэзентаваны сумесны праект Беларусі, Польшчы і Украіны “Палескі рэгіён – Еўрапейская сумесная спадчына”, прапанаваны беларускім бокам падчас сустрэчы каардынатараў Еўрапейскіх Дзён Спадчыны ва Вроцлаве (Польшча) ў гэтым годзе.

Мэтай праекта з’яўляецца доўгатэрміновае  супрацоўніцтва па распрацоўцы стратэгіі  па захаванню і выкарыстанню сумеснай спадчыны.

У рамках праекта плануецца зняць фільм, прысвечаны правядзенню каляднага фестывалю на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы, арганізаваць экспертную сустрэчу, прысвечаную культурнай і прыроднай спадчыне прыгранічных зон, на якой спецыялісты сферы матэрыяльнай             і нематэрыяльнай спадчыны абмяркуюць адзіны падыход да зберажэння сумеснай спадчыны ўнікальнага рэгіёна Палессе.

На  сустрэчы таксама прынята рашэнне  аб сумесным правядзенні Еўрапейскіх  Дзён Спадчыны ў верасні 2012 года. 



 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Ці быў у беларусаў шляхецкі касцюм?

Адказ на гэта пытанне -- ў 500-старонкавым фаліянце «Беларускі касцюм».

В Минске из-за российского фильма отменили белорусскую премьеру

Сегодня должна была состояться премьера белорусского фильма «Неприкосновенность», который сняли белорусские режиссеры Юрий Елхов и Дмитрий Зайцев. Однако ее внезапно отменили.
15 студзеня 2018

Беларускі сцэнарыст стаў аўтарам самага касавага расійскага фільма

Расійская спартовая драма «Рух уверх», знятая па сцэнарыю вядомага беларускага сцэнарыста і рэжысёра Андрэя Курэйчыка стала самай касавай стужкай за ўсю гісторыю расійскага кінематографа.