11-12 снежня 2011 г дырэктаратам культуры і культурнай і прыроднай спадчыны Савета Еўропы ў г. Страсбургу (Францыя) была арганізавана сустрэча нацыянальных каардынатараў Еўрапейскіх Дзён Спадчыны на тэму “The European Dimension of Heritage”, паведамілі «Народнай Волі» у Міністэрстве культуры РБ.

На сустрэчы прадстаўнікамі Міністэрства культуры быў прэзентаваны сумесны праект Беларусі, Польшчы і Украіны “Палескі рэгіён – Еўрапейская сумесная спадчына”, прапанаваны беларускім бокам падчас сустрэчы каардынатараў Еўрапейскіх Дзён Спадчыны ва Вроцлаве (Польшча) ў гэтым годзе.

Мэтай праекта з’яўляецца доўгатэрміновае супрацоўніцтва па распрацоўцы стратэгіі па захаванню і выкарыстанню сумеснай спадчыны.

У рамках праекта плануецца зняць фільм, прысвечаны правядзенню каляднага фестывалю на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы, арганізаваць экспертную сустрэчу, прысвечаную культурнай і прыроднай спадчыне прыгранічных зон, на якой спецыялісты сферы матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны абмяркуюць адзіны падыход да зберажэння сумеснай спадчыны ўнікальнага рэгіёна Палессе.

На сустрэчы таксама прынята рашэнне аб сумесным правядзенні Еўрапейскіх Дзён Спадчыны ў верасні 2012 года.