І-такі ўдалося вылавіць карпікаў, нават не закідваючы вудачку. Злодзей па-просту ўзламаў люк і скраў… 176 кілаграмаў раскормленай рыбы са стацыянарных садкоў мясцовага СВК “Пяршаі-2003”. “Улоў” пацягнуў на 2,9 млн. рублёў. Узбуджана крымінальная справа па факту крадзяжу жывой рыбы. Але паспрабуй знайдзі таго “рыбака”, калі аніякіх слядоў браканьерства – толькі кругі на вадзе…