“У нядзелю сыйшоў з жыцця Вацлаў Гавел – першы прэзідэнт Чэхіі і нязломны барацьбіт супраць савецкай акупацыі. Вацлаў Гавел зрабіў надзвычай шмат і для Беларусі, ён заўжды падтрымоўваў беларускую незалежніцкую супольнасць і выступаў за дэмакратычныя перамены. Неабыякавыя людзі нясуць да чэшскай амбасады ў Беларусі кветкі ды запальваюць знічы. Заклікаем і Вас выказаць пашану гэтаму моцнаму і мудраму чалавеку”, — гаворыцца ў звароце.

Да ведама: чэшская амбасада месціцца па адрасе: г. Мінск, Музычны завулак ½ (гэта непадалёк ад Кафедральнага сабора). .