Някляеў дайшоў да Плошчы

1

Нагадаем, што ўвечары 19 снежня 2010 года Уладзімір Някляеў быў збіты ля свайго штаба, пасля чаго патрапіў у бальніцу, а затым — у следчы ізалятар. Дарэчы, тых, хто збіваў экс-кандыдата, да гэта часу не знайшлі, калі наогул шукалі.

Зараз Уладзімір Някляеў дайшоў да плошчы Незалежнасці, куды прынёс дакументы, якія год таму прынялі на мітынгу на Кастрычніцкай плошчы. Да дакументаў дадалі яшчэ адзін — ліст прэм’ер-міністру Міхаілу Мясніковічу з патрабаваннем вызваліць палізняволеных і рэабілітаваць іх.

У гэты ж дзень актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” паставілі свечкі за палітвязняў і заказалі службу за іх здароўе ў праваслаўнай царкве Святых Пятра і Паўла.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!