Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Гадавіну так званай “крывавай нядзелі” -- жорсткага разгону акцый пратэсту падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў -- Аляксандр Лукашэнка сустрэў у Маскве. І гэта сімвалічна, бо 19 снежня мінулага года дубінкамі спецназа фактычна былі размалочаны надзеі Беларусі на шматвектарную палітыку. І застаўся толькі адзін сур’ёзны накірунак супрацоўніцтва -- расійскі.
19:25 19 снежня 2011
17
Памер шрыфта

Як засведчыла апошняя сустрэча ў Маскве, за час пасля выбараў Беларусь трапіла яшчэ ў большую залежнасць ад усходняй суседкі. Напрыклад, цяпер мы вымушаны прасіць Расію аб тым, каб Яна паспрыяла ўступленню нашай краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Хаця яшчэ пару гадоў таму шанцы Беларусі па ўступленні ў СГА ацэньваліся значна вышэй, чым расійскія. Акрамя таго, Беларусь пагадзілася падзяліцца часткай эканамічнага суверэнітэту і перадала шэраг паўнамоцтваў па рэгуляванні гандлёвых пытанняў Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Дарэчы, на пасаду старшыні калегіі ЕЭК прызначаны прадстаўнік Расіі — былы міністр прамысловасці і гандлю Віктар Хрыстэнка. І гэта Беларусь не аспрэчвала, прыняўшы, што пад наша куратарства ў Камісіі выдзелілі не вельмі прэстыжны аграпрамысловы блок.

Напярэдадні маскоўскай сустрэчы эксперты выказвалі думку, што Аляксандр Лукашэнка будзе прасіць прэзідэнтаў Расіі і Казахстана аб дапамозе ў выпадку, калі так званыя “трэція краіны” пачнуць на Беларусь эканамічны ціск. Іншымі словамі, на выпадак, калі справа дойдзе да эканамічных санкцый, якімі Захад даўно пагражае адказаць Мінску на рэпрэсіі супраць апазіцыі. Аднак чым скончылася гэтае абмеркаванне — не вядома. У любым выпадку ўсім зразумела, што абяцаць і Мядзведзеў, і Назарбаеў могуць што заўгодна. Аднак браць прыклад з Аляксандра Лукашэнкі па ізаляцыі сваіх краін ад самых вялікіх рынкаў — заходніх — яны не будуць.




Аўтар: Ігар МАРОЗАЎ 
Крынiца: Народная Воля
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

21 кастрычнiка 2017

У Мінску прайшоў “Марш абураных беларусаў”

21 кастрычніка, у Мінску адбыўся "Марш абураных беларусаў". Асноўныя лозунгі былі скіраваны на крытыку нестатутных адносінаў у войску, падтрымку сям'і загінўшага ў Печах саладата. Паводле падлікаў нез
20 кастрычнiка 2017

Лукашэнка адправіў у адстаўку камандзіра вайсковай часткі ў Печах

Начальніка 72-га гвардзейскага аб’яднанага навучальнага цэнтру падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў гвардыі палкоўнік Канстанцін Чарнецкі адпраўлены ў адстаўку. Адпаведны ўказ падпісаў Аля
20 кастрычнiка 2017

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су