Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Жонка віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыні незарэгістраванага ў Беларусі праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года за нявыплату падаткаў у асабліва буйным памеры, звярнулася ў суд.
14:09 19 снежня 2011
36
Памер шрыфта

Жонка віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыні незарэгістраванага ў Беларусі праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года за нявыплату падаткаў у асабліва буйным памеры, звярнулася ў суд. Наталля Пінчук просіць суд Першамайскага раёна сталіцы адпусціць Алеся Бяляцкага, как ён мог убачыцца з бацькам.

Справа ў тым, што бацька праваабаронцы — Віктар Бяляцкі — цяжка хворы. У яго чацвёртая стадыя анкалагічнага захворвання, зараз ён не можа нават размаўляць.
Суд Першамайскага раёна сталіцы дазволіў Алесю Бяляцкаму ўбачыцца з бацькам. Жонка праваабаронцы паехала з адпаведным лістом у СІЗА Жодзіна, дзе знаходзіцца праваабаронца. Там будзе вызначаны парадак яго этапіравання ў Мінск.

Аўтар: Віталь ГАРБУЗАЎ 
Крынiца: Народная Воля
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

“Кожны з нас гісторык нацыянальны”. У Гродне адбылася канферэнцыя па паўстанні 1863-1864 гадоў

16 навукоўцаў з Беларусі і Польшчы сабраліся 21-22 верасня ў Гродне, каб высветліць маштаб і наступствы паўстання 1863-1864 гадоў для Гродзеншчыны. Сярод іх з беларускага боку прафесары Вячаслаў Швед
21 кастрычнiка 2017

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.
20 кастрычнiка 2017

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.