Жонка віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыні незарэгістраванага ў Беларусі праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года за нявыплату падаткаў у асабліва буйным памеры, звярнулася ў суд. Наталля Пінчук просіць суд Першамайскага раёна сталіцы адпусціць Алеся Бяляцкага, как ён мог убачыцца з бацькам.

Справа ў тым, што бацька праваабаронцы — Віктар Бяляцкі — цяжка хворы. У яго чацвёртая стадыя анкалагічнага захворвання, зараз ён не можа нават размаўляць.
Суд Першамайскага раёна сталіцы дазволіў Алесю Бяляцкаму ўбачыцца з бацькам. Жонка праваабаронцы паехала з адпаведным лістом у СІЗА Жодзіна, дзе знаходзіцца праваабаронца. Там будзе вызначаны парадак яго этапіравання ў Мінск.