Мы не можам спраўдзіць гэтую інфармацыю з-за рэжыму поўнай закрытасці вакол палітвязня. Але мы ведаем, што Мікалай Аўтуховіч не аднойчы рабіў замах на сваё здароўе, калі абвяшчаў галадоўкі на знак пратэсту супраць утрымання яго ў турме.

У СМС з калоніі таксама паведамляецца, што цяпер палітвязню робяць перавязкі, што ён пачаў есці, адчувае сябе здавальняюча і просіць перадаць яму літаратуру.

Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўванне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Аўтуховіча вязнем сумлення.