Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

“Беларуськалій” распачынае падрыхтоўку да ўзвядзення сёмага па ліку рудніка па здабычы сільвініту.
16:38 16 снежня 2011
32
Памер шрыфта

Ён будзе пабудаваны непадалёк ад вёсак Залессе і Гуляева ў Салігорскім раёне. Па словах намесніка галоўнага інжынера па горных работах ААТ “Беларуськалій” Уладзіміра Тараканава, Дарасінскі руднік мусіць падтрымаць магутнасці 3-га рудаўпраўлення. Практычна ўжо маецца інвестыцыйнае абгрунтаванне пад гэты праект, а ў наступным годзе пачнецца распрацоўка самой праектнай дакументацыі. Маштабнае будаўніцтва і праходка ствалоў пачнуцца ў 2013 годзе. Але перад гэтым будзе праведзена папярэдняе бурэнне свідравін. Сам жа ўвод у эксплуатацыю Дарасінскага рудніка запланаваны на 2018 год.

Запасы руды на гэтым  участку Старобінскага радовішча  складаюць прыкладна 180 млн. тон. Гэтага дастаткова, каб (пры праектнай магутнасці ў 6 млн. тон) наступныя 45 гадоў ні ведаць праблем з наяўнасцю руды. Яна будзе паступаць па канвеернаму тракту – 7,5 км – на абагачальную фабрыку 3-га рудаўпраўлення. Да 2015 года вытворчыя магутнасці “Беларуськалія” прадугледжана павялічыць на 25 працэнтаў. У абсалютным выражэнні здабыча сільвініту складзе не 38,7 млн. тон., як цяпер, а ўсе 48, 5 млн. тон…



Аўтар: Георгій ПЛАТОНАЎ 
Крынiца: Народная Воля
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Валютная выручка Беларусі вырасла больш як на 20% і склала 32,4 млрд долараў

У студзені—лістападзе 2017 года валютная выручка Беларусі вырасла на 5,8 млрд долараў, або 21,7%, у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года і склала 32,4 млрд долараў, сведчаць звесткі Нацы

Па росце цэн Беларусь знаходзіцца на другім месцы сярод краін ЕАЭС

Беларусь, у якой у 2017 годзе зафіксаваны рэкордна нізкі ўзровень інфляцыі (4,6%), займае другое месца ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) па росце спажывецкіх цэн.

Смогут ли белорусы дальше кормить россиян и напоить молоком китайцев?

Сколько денег принесет экспорт отечественной сельхозпродукции в дальние страны.