Імпрэзу напярэдадні гадавіны трагічных падзей 19 снежня 2010 года  ладзяць беларускія цэнтры ў замежжы — Польшчы, Украіне, Францыі, Англіі, Латвіі, Літве. Гэта шчырая падзяка дзесяці асобам, высілкамі якіх пра сітуацыю ў Беларусі пасля выбараў 19 снежня 2011 года дазналіся ва ўсім свеце.

Памятныя знакі запрошаным гасцям ці іх прадстаўнікам маюць уручыць беларусы, для якіх салідарнасць розных прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці з’яўляецца сапраўднай каштоўнасцю. Сярод тых, каго будуць дзякаваць

Эмануэлес Зінгерыс, віцэ-старшыня Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, кіраўнік Камітэту па замежных справах Сейму Літвы,

Марэк Мігальскі, дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы,

Марылуіза Бек, дэпутат Германскага Бундэстагу,

Дэвід Крэмер, прэзідэнт Freedom House (ЗША),

Павел Дэмеш, эксперт па Беларусі (Славакія),

Крыстофер Сміт, амерыканскі кангрэсмен, ініцыятар “Акту аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі”, прынятага амерыканскім Сенатам,

Дзмітры Муратаў, галоўны рэдактар расейскай «Новай газэты»,

Том Стопард, брытанскі драматург, рэжысэр

Джодзі Лоў і Кэвін Спэйсі, зоркі сусветнага кінематографу