Кампанія Будзьма беларусамі!” і музычны партал “Тузін Гітоў” прадставілі аўдыё-дыск “Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2”. “Перазагрузка-2” – працяг паспяховага праекту, што быў прадстаўлены шырокай публіцы ў 2009 годзе. Два гады таму вядомыя небеларускамоўныя выканаўцы з Беларусі пераспявалі свае хіты на роднай мове. Да ўдзелу ў другой частцы былі запрошаны замежныя выканаўцы розных стыляў, кожны з якіх сам вырашыў, які са сваіх хітоў пераасэнсуе на беларускай мове.

Фота аўтара