Днямі Франак Вячорка звярнуўся да сваіх падпісчыкаў у сацыяльных сетках з прапановай паўдзельнічаць у здымках мастацкага фільма “Мірон”. На адной з галоўных пляцовак Варшавы збіраюцца здымаць эпізод аб мітынгу на плошчы Незалежнасці. Па плану, удзельнічаць у масоўцы павінна каля 300-400 чалавек.

Здымкі адбудуцца у Варшаве 17 снежня. Збор запланаваны ля помніка Дэ Голя ў самым цэнтры Варшавы. Вячорка папрасіў усіх мець пры сабе цёплыя зімовыя рэчы і, па магчымасці, бел-чырвона-белыя сцягі.