Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

15 снежня на ўездзе ў Брэст супрацоўнікі ДАІ затрымалі абласнога каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Змітра Шурхая і кіраўніка БХД па Брэсце Алеся Чаркашына.
17:09 15 снежня 2011
25
Памер шрыфта

Актывісты вярталіся з Кобрына пасля паездкі па Брэсцкай вобласці, паведамляе сайт БХД. Як сказаў  маёр міліцыі Грыцько, які іх затрымліваў, аўтамабіль, на якім ехалі сябры БХД, нібы знаходзіцца ў вышыку па падазрэнні ў тым, што ён збіў пешахода ў Мінску.

 Зараз актывістаў даставілі ў Маскоўскі РАУС Брэста нібыта для экспертызы. «Што будзе далей – пабачым», — адзначыў Зміцер Шурхай.

Сваё затрыманне ён звязвае з Устаноўчым з’ездам БХД, які мае адбыцца 17 снежня ў Мінску. «Магчыма, нас затрымаюць на трое сутак для высвятлення асоб, магчыма, яшчэ што-небудзь прыдумаюць. А магчыма, гэта проста спроба ціску на нас напярэдадні з’езду», — лічыць ён



Крынiца: БХД
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мингорисполком озвучил новые тарифы на ЖКУ

В Минске установлены тарифы на жилищно-коммунальные услуги на 2018 год. Решение Мингорисполкома от 5 января 2018 года №50 опубликовано сегодня на Национальном правовом интернет-портале.

Беларусь перадала Расіі абноўлены праект пагаднення аб узаемным прызнанні віз

Беларусь перадала Расіі абноўлены праект пагаднення аб узаемным прызнанні віз, паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык 18 студзеня на брыфінгу ў Мінску.

Диета для «жирных котов». Нацбанк утвердил требования к вознаграждениям в банках

Нацбанк постановлением правления № 544 от 29 декабря 2017 г. установил требования к организации системы вознаграждений и компенсаций в банках, сообщила пресс-служба регулятора.