Актывісты вярталіся з Кобрына пасля паездкі па Брэсцкай вобласці, паведамляе сайт БХД. Як сказаў маёр міліцыі Грыцько, які іх затрымліваў, аўтамабіль, на якім ехалі сябры БХД, нібы знаходзіцца ў вышыку па падазрэнні ў тым, што ён збіў пешахода ў Мінску.

Зараз актывістаў даставілі ў Маскоўскі РАУС Брэста нібыта для экспертызы. «Што будзе далей – пабачым», — адзначыў Зміцер Шурхай.

Сваё затрыманне ён звязвае з Устаноўчым з’ездам БХД, які мае адбыцца 17 снежня ў Мінску. «Магчыма, нас затрымаюць на трое сутак для высвятлення асоб, магчыма, яшчэ што-небудзь прыдумаюць. А магчыма, гэта проста спроба ціску на нас напярэдадні з’езду», — лічыць ён