Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

-- Яны агідныя маці, яны дрэнныя жонкі, яны не добрыя, не міласэрныя людзі, -- заявіла старшыня ЦВК у інтэрв'ю "Еўрарадыё".
16:16 15 снежня 2011
59
Памер шрыфта

Еўрарадыё: Ваша фраза пра тое, што “дзяўчаты мусяць дома варыць борш, а не па плошчах шастаць”, якую вы сказалі 19 снежня, стала хітом інтэрнэта. Вам за яе нават інтэрнэт-прэмію прысудзілі. Не шкадуеце аб ёй?

Лідзія Ярмошына: Больш за тое – я гатова паўтарыць яе некалькі разоў! Я страшэнна расчараваная жаночай часткай маладога пакалення – яны агідныя маці, яны дрэнныя жонкі, яны не добрыя, не міласэрныя людзі. Таму – як хутчэй, трэба іх заклікаць да баршча, дзяцей, кніжак і гэтак далей. Я лічу гэтую фразу, а боршч – гэта тое, што патрапіла на язык, сімвалам дамашняй утульнасці. Не абавязкова боршч – можна торт пячы. А яшчэ лепш – кніжку свайму дзіцяці пачытаць. Даўно гэтыя дамачкі, які блукалі па гэтай плошчы, кніжкі сваім дзецям чыталі? Я – фанатычная маці. Я лічу, што калі ты становішся маці, для цябе не існуе нічога, апроч твайго дзіцяці. Яно можа існаваць, але дзесьці на другім месцы. І ты не маеш права рызыкаваць сабой. А гэта рызыка – прыйсці на плошчу і браць удзел у незаконнай акцыі. Ты не маеш права ў 9 гадзін вечара ў нядзелю кінуць сваё дзіця і боўтацца недзе з мужыкамі. Ты жанчына і маці. Нельга даводзіць эмансіпацыю да абсурду. А яна даведзеная. Калі чалавецтва загіне, то – па віне жанчын. Бо яны забываюцца на сваё прызначэнне жанчыны і маці.

Еўрарадыё: А можа яшчэ і па віне тых мужчын загіне чалавецтва, якія на плошчы білі жанчын гумовымі дубінкамі?

Лідзія Ярмошына: А яны выконвалі свой службовы абавязак! А ў іх службовыя абавязкі ўваходзіць у тым ліку і палку прымяніць супраць парушальнікаў незалежна ад полу. Дамы гэтыя прыйшлі па “поклічы” сэрца, а значыцца ўзялі на сябе рызыку любых наступстваў. Нельга бясконца спадзявацца “на авось” – што пранясе, што ўлада добрая, што ўлада пабаіцца. Трэба заўсёды думаць аб наступствах, а жанчына павінна быць удвая асцярожнейшая. Бо ёй – нараджаць, ёй – сябе давесці дахаты, ёй проста трэба быць больш асцярожнай проста таму, што яна жанчына. Што ж тычыцца тых мужчын, якія стаялі і ахоўвалі парадак – выбачайце, яны выконвалі свае службовыя абавязкі. Яны ў гэтым не свабодныя. У адрозненні ад тых, хто прыйшоў на плошчу самастойна.

Еўрарадыё: Які асадак застаўся ў вас на душы ад тых выбараў? Калі застаўся, зразумела…

Лідзія Ярмошына: Асадак ад несправядлівасці ў адносінах да выбарчых камісій. У мяне ёсць магчымасць параўноўваць працу нашых камісій з працай замежных выбарчых камісій. І мы працуем на вельмі добрым узроўні. А калі казаць пра такія якасці, як празрыстасць, адсутнасць бюракратызму, свабода доступу да інфармацыі, то тут мы можам форы даць шмат каму. І калі цябе травяць, а мяне травяць ужо 8 гадоў, то асадак ёсць пастаянна. Калі на наступны пасля выбараў дзень табе прыносяць звесткі, дзе практычна няма звестак пра парушэнні Выбарчага заканадаўства і ціханька шэпчуць, што разгон мітынгу быў занадта брутальны… Скажыце, пры чым тут Цэнтральная камісія?! Пры чым тут выбары ўвогуле?! Асадак застаўся і ўся бяда ў тым, што я з ім параднілася. Я да яго прывыкла, як прывыкае да свайго статуса вучань-двоешнік. У яго фармуецца свая псіхалогія і ён прызвычайваецца да свайго статуса недатыкальнага.

Крынiца: Еўрарадыё
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.

У Літве праходзіць Беларускі праваабарончы форум

З вітальным словам да дэлегатаў звярнулася Таццяна Равяка, кіраўнік Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў Вільнюсе.

У Кобрыне суд шукае… амапаўцаў

Алесь Мех заявіў хадайніцтва аб выкліку ў суд тых амапаўцаў, якія яго затрымлівалі і якіх ён быццам бы штурхаў, аказваючы супраціўленне. Гэта хадайніцтва суд задаволіў. Разгляд справы перанесены на 31