Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Сітуацыю з уступленнем Беларусі ў Балонскі працэс абмяркоўвалі на прэс-канферэнцыі заснавальнікаў грамадскога Балонскага камітэта.
15:53 14 снежня 2011
60
Памер шрыфта

Эксперты Уладзімір Дунаеў, эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій Святлана Мацкевіч, Ірына Віданава і прадстаўнік МПГ “Студэнцкая Рада” Алесь Крот прадставілі сваю пазіцыю ў пытаннях інтэграцыі беларускай вышэйшай адукацыі ў Балонскі працэс. Былі прадстаўленыя тэзісы альтэрнатыўнага дакладу пра гатоўнасць беларускай вышэйшай адукацыі да ўключэння ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі, а таксама «дарожнай карты» — плана дзеянняў, які забяспечыў бы рэальны, а не фармальны ўдзел Беларусі ў Балонскім працэсе. Гэтыя дакументы былі накіраваныя ў Балонскі сакратарыят услед за афіцыйным пакетам заявачных дакументаў Міністэрства адукацыі РБ.

Уладзімір Дунаеў лічыць: “Беларуская сістэма вышэйшай адукацыі на дадзены момант не гатовая ўступіць у Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі без сур’ёзнага рэфармавання вышэйшай школы. Наша адукацыя палітычна і заканадаўча знаходзіцца не ў рэчышчы задач, якія неабходна вырашыць перад уваходам у Балонскі працэс. На жаль, мы рухаемся ў іншым кірунку. Так, Кодэкс аб адукацыі замацаваў той ізаляцыянізм беларускай вышэйшай адукацыі, які назіраецца з 2004 года. Існуе шэраг іншых праблем. Сама структура беларускай вышэйшай адукацыі не карэлюе з архітэктурай Балонскага працэсу. Ёсць праблема непрызнання ў Беларусі ступеняў, атрыманых за мяжой, адсутнасць мабільнасці студэнтаў. Адсутнічае рэальны ўдзел грамадскасці і студэнтаў у кіраванні ВНУ. Няма аўтаноміі ўніверсітэтаў. Назіраецца палітызацыя вышэйшай адукацыі, а ВНУ становяцца інструментамі пераследу іншадумцаў”.

На думку эксперта Агенцтва гуманітарных тэхналогій Святланы Мацкевіч, уваходжанне Беларусі ў Балонскі працэс трэба разглядаць зусім не з фармальнага, але са змястоўнага пункту гледжання. “А гэта азначае ажыццяўленне акадэмічных свабод і змену сістэмы кіравання вышэйшай адукацыяй. Урад павінен вызваліць універсітэты ад ведамаснай падпарадкаванасці, забяспечыўшы самакіраванне. Бо рэктары, прызначаныя міністэрствам адукацыі, залежаць ад уладаў і не нясуць адказнасці перад акадэмічнай супольнасцю і суб’ектамі рынку працы. Усё гэта вядз за сабой нізкую якасць адукацыі. Праўда, наш урад хваліцца ўкараненнем сістэмы менеджменту якасці ў ВНУ. Але хто ацэньвае гэтую якасць? Міністэрства адукацыі, якое ўкараніла стандарты, ацэньвае само сябе. Незалежныя, аб’ектыўныя ацэнкі якасці адукацыі не праводзіліся”, — лічыць эксперт.

Рашэнне аб далучэнні Беларусі да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі можа быць прынята ўжо ў красавіку 2012 года на Саміце міністраў адукацыі краін-удзельніц Балонскага працэсу. Уступіўшы ў Балонскі працэс, Беларусь мае шанец рэальна рэфармаваць сваю сістэму вышэйшай адукацыі ў духу інтэрнацыяналізацыі і лібералізацыі. Грамадскі Балонскі камітэт быў заснаваны на базе Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства з мэтай садзейнічаць паўнавартаснаму ўступленню Беларусі ў еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі.

Аўтар: Люба Лунёва 
Крынiца: Народная Воля
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Расследаванне гібелі вайскоўца ў Печах: 8 крымінальных спраў, некалькі чалавек затрымана

17 кастрычніка Следчы камітэт паведаміў дэталі следства па справе гібелі Аляксандра Коржыча.

Илона Геращенко: «Дочь называет меня по имени-отчеству…»

Бизнес-леди Илона Геращенко больше года не рассказывала, как складываются ее отношения с дочерью Миланой, которая по решению суда после развода родителей живет с отцом. Не так давно Люция Геращенко

Философу Петру Рябову на 10 лет запретили въезд в Беларусь

Исследователя анархизма Петра Рябова депортировали из Беларуси по прошествии шести суток тюрьмы и голодовки в Барановичах.