Аляксандр Лукашэнка казаў яшчэ ў верасні, што “камітэт павінен быць забяспечаны неабходнай нарматыўна-прававой базай”. Ён казаў: “І ў арганізацыйным плане, і ў кадравым павінна ўсё быць збудавана і прадумана”. Персанальную адказнасць за стварэнне новага камітэта кіраўнік краіны ўсклаў на дзяржсакратара Савета Бяспекі і старшыні Камітэта дзяржкантроля.

Па словах Лукашэнкі, пры стварэнні новага органа трэба ўлічваць досвед працы Федэральнага бюро раследаванняў (ЗША) і Следчага камітэта РФ. “Давайце возьмем лепшае”, — сказаў кіраўнік Беларусі.

Следчы камітэт будзе размешчаны ў самым цэнтры сталіцы – у старым будынку на  вуліцы Фрунзе. Сёння карэспандэнт “Народнай Волі” ніякіх прыкмет будаўніцтва ці рэстаўрацыі не заўважыў. На аб’екце не было ніводнага будаўніка.



Поделиться ссылкой: