Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Мужчына амаль суткі праседзеў у крэсле з ранай у грудзях, а п'яная кампанія нават не звярнула ўвагі на сабутэльніка пры смерці. 
17:17 14 снежня 2011
29
Памер шрыфта

Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, параненага знайшла госця, якая зайшла ў кватэру на наступны дзень, каб пахмяліцца. Кабета хацела перакласці мужчыну на ложак, але з раны лінула кроў. Калі на месца здарэння прыехала “хуткая”, пацыент быў пры смерці.

Як высветлілася пазней, пацярпелага ў грудзі стукнула нажом яго сужыцелька. Дама патлумачыла свой учынак тым, што грамадзянскі муж пачаў яе душыць. Трагічная бойка адбылася пасля некалькіх дзён запою.



Аўтар: Марыя МАЛЕВІЧ 
Крынiца: Народная Воля
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Пад Гродна ўсталявалі крыж у гонар паўстанцаў 1863 года

У Зарубіцкім лесе, які знаходзіцца пры дарозе з Гродна ў Індуру, усталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года. Згодна з задумкай Іосіфа Сідаркевіча, майстра лесу ў Індурскім лясніцтве, які і выканаў

Министр обороны Равков прокомментировал гибель солдата в Печах

"Командиры и начальники должны отвечать за подчиненных, - заявил он. - Не должно быть смертей военнослужащих, особенно срочной службы в мирное время".