Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, параненага знайшла госця, якая зайшла ў кватэру на наступны дзень, каб пахмяліцца. Кабета хацела перакласці мужчыну на ложак, але з раны лінула кроў. Калі на месца здарэння прыехала “хуткая”, пацыент быў пры смерці.

Як высветлілася пазней, пацярпелага ў грудзі стукнула нажом яго сужыцелька. Дама патлумачыла свой учынак тым, што грамадзянскі муж пачаў яе душыць. Трагічная бойка адбылася пасля некалькіх дзён запою.