“Народная Воля” распавядала пра інцыдэнт, які меў месца ў гэтым горадзе ў лістападзе. Увечары і ўначы туды прыехалі спецназаўцы, якія брутальна затрымалі некалькі дзесяткаў чалавек у рэстаранах і на дыскатэках. Свае дзеянні яны апраўдвалі тым, што затрыманыя ўжывалі алкаголь у грамадскіх месцах. Суд пакараў некалькі затрыманых, але, калі на працэс прыйшлі журналісты, то справы яшчэ некалькіх чалавек былі спынены з фармулёўкай “з-за адсутнасці складу правапарушэння”. У такім выпадку людзі могуць паскардзіцца на дзеянні міліцыі (у прыватнасці, на незаконнае затрыманне і ўтрыманне пад вартай) і патрабаваць кампенсацыі. У адносінах да супрацоўнікаў міліцыі могуць быць ужытыя адпаведныя санкцыі, у тым ліку, службовага характару.

Пасля таго, як грамадскасць даведалася пра падзеі ў Крупках, у абласной міліцыі казалі аб тым, што ніякага інцыдэнту не было, але пасля прысудаў тагачасны намеснік міністра МУС палкоўнік міліцыі Яўген Палудзень прызнаў факт затрыманняў у Крупках і заявіў, што міліцыя дзейнічала ў рамках заканадаўства і паабяцаў надалей рабіць падобныя “рэйды” у іншых рэгіёнах краіны.

Пасяджэнне ў Мінскім абласным судзе прызначана на 16 снежня.

Поделиться ссылкой: