Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У наступную суботу, 17 снежня, адбудзецца чарговы, ужо чацвёрты па ліку, устаноўчы з’езд партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”. Праблем з арэндай памяшкання на гэты раз у хрысціянскіх дэмакратаў не ўзнікла – з’езд павінен прайсці ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода.
11:01 12 снежня 2011
67
Памер шрыфта

Чакаецца, што на з’ездзе будзе абрана кіраўніцтва партыі. Зараз у аргкамітэце па стварэнні БХД чатыры сустаршыні – экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі, Павел Севярынец, які адбывае на “хіміі” тэрмін, атрыманы пасля падзей 19 снежня 2010 года, Георгій Змітрук і Аляксей Шэін. Напярэдадні з’езда Аляксей Шэін заявіў, што не будзе вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду сустаршыні БХД. Сваё рашэнне ён патлумачыў так:

– Я вырашыў не вылучацца на пасаду сустаршыні БХД. Гэтае рашэнне далёка не спантаннае, яно прымалася ў малітве, і я веру, што на такі крок ёсць Божая воля – хрысціяне зразумеюць, пра што я кажу.

Нашай краіне неабходна нацыянальнага і духоўнага адраджэння. У гэтым я і бачу свой асноўны ўдзел у агляднай пэрспектыве – праз асветніцкія хрысціянскія і нацыянальна-культурныя праграмы, творчасць, працу з вернікамі, інтэлігенцыяй, моладдзю.



Аўтар: Антон ВІТАЛЬЕЎ 
Крынiца: Народная Воля
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Пра што гаварылі апазіцыйныя лідары з Міністрам Раўковым?

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і старшыня руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч пабывалі на асабістым прыёме ў міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова.

Русская служба ВВС больше не будет писать «Белоруссия»

С сегодняшнего дня мы решили изменить то, как мы называем в наших статьях некоторые страны бывшего СССР. Белоруссия становится Беларусью, Киргизия - Кыргызстаном, Туркмения - Туркменистаном, Молдавия

Врач Белого дома: в умственном здоровье Трампа отклонений нет

Президент США Дональд Трамп не показал никаких отклонений в результате проведенного обследования его умственных способностей и вообще абсолютно здоров, заявил врач Белого дома Ронни Джексон.