Фонд вымушаны ў сувязі з гэтым зачыніць сваё прадстаўніцтва ўжо ў гэтым месяцы, паведмілі “Народнай Волі” у прэсавай службе пасольства Германіі.

З гэтай нагоды Дзяржаўны міністр Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі Вернер Хоер зрабіў наступную заяву:

«Федэральны ўрад абураны тым, што фонд імя Фрыдрыха Эберта вымушаны спыніць сваю працу ў Мінску. Дзейнасць фонду імя Фрыдрыха Эберта на

месцах уносіць важны ўклад у супрацоўніцтва грамадзянскага супольніцтва Германіі і Беларусі. Закрыццё прадстаўніцтва з’яўляецца яшчэ адным крокам беларускага кіраўніцтва ў бок ізаляцыі. Мы будзем, тым не менш, пашыраць супрацоўніцтва з грамадзянскім супольніцтвам у Беларусі».

1 снежня ў Федэральнае міністэрства замежных спраў Германіі быў выкліканы Пасол Беларусі. Яму было растлумачана, што з закрыццём прадстаўніцтва фонду імя

Фрыдрыха Эберта ў Мінску аднаўленне збліжэння Беларусі з ЕС яшчэ больш ускладняецца.





Поделиться ссылкой: