У сваім звароце яны зазначаюць: “Мінуў год пасля таго страшнага вечара, але пры ўладзе застаюцца тыя самыя людзі, якія давалі загад на збіццё мірных людзей. Чатырнаццаць палітычных вязняў па-ранейшаму знаходзяцца ў турмах. Эканамічны крызіс адабраў у большасці беларусаў упэўненасць у заўтрашнім дні. Нянавісць і крывадушша працягваюць панаваць у адносінах паміж уладай і народам. Расчараванне і адчай моцна ўкараніліся ў сэрцах многіх людзей, якія любяць сваю Айчыну.

Мы, хрысціянскія вернікі, перакананыя, што толькі Бог можа вывесці нашую краіну з сённяшняга стану. “Праўду кажу вам, што калі двое з вас пагодзяцца на зямлі прасіць за любую справу, дык чаго б ні папрасілі, будзе ім ад Айца Майго, Які ёсьць у нябёсах”, – навучаў Ісус (Мацвея, 18:19). Таму мы прапануем 19 снежня 2011 года – дзень, калі беларусы будуць узгадваць мінулагоднія падзеі і разважаць над сітуацыяй у краіне – зрабіць Днём малітвы за беларускі народ”.

Георгій Дзмітрук, евангельскі хрысціянін, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”,
Сяргей Луканін, евангельскі хрысціянін, юрыст Віталь Рымашэўскі, праваслаўны, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, Дзяніс Садоўскі, евангельскі хрысціянін, адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”,
Павел Севярынец, праваслаўны, пісьменнік, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”,
Юлія Фралова, рыма-каталічка Ганна Шапуцька, рыма-каталік Кастусь Шыталь, рыма-каталік, журналіст сайта Westki.info
Аляксей Шэін, евангельскі хрысціянін, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.

10 cнежня ў Кіеве каля Міхайлаўскага сабора адбудзецца малебен за беларускіх і ўкраінскіх палітвязняў.

Поделиться ссылкой: