Калі раней, напрыклад, праезд па маршруту “Малінаўка-4 – Уручча” каштаваў 4.500 рублёў, то зараз 5 тысяч.

“Мы і так каля тыдня не падымалі кошт на презд, бо паліва падаражэла яшчэ 3 снежня”, – кажа адзін з вадзіцеляў.

Нагадаем, што 3 снежня адбылося чарговае павышэнне рознічных цэн на нафтапрадукты. Паліва падаражэла ў сярэднім на 10%. Кошт літра бензіну Нармаль-80 павысіўся да 5.400 рублёў, бензіну АІ-92 – да 5.700рублёў, АІ-95 – да 6.100 рублёў, дызельнага паліва – да 6.300 рублёў.

Гэта было адзінаццае падаражанне паліва з пачатку 2011 года.



Поделиться ссылкой: