Беларускія актывісты звярнуліся да пракурора Польшчы

0

У сваім звароце актывісты паскардзіліся генеральнаму пракурору на яго падначаленых у некаторых гарадах краіны, якія, на іх думку, негатыўна ставяцца да беларускага незалежнага руху. Падставай для звароту стаў інцыдэнт на футбольным матчы ў Быдгашчы, калі з трыбуны былі выдалены маладыя людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Апроч таго, актывісты запытваюць чаму не былі пакараныя чыноўнікі, якія выдалі банкаўскія рахункі Алеся Бяляцкага беларускім уладам.

У заяве таксама нагадваецца пра справу беларускага палітуцекача Андрэя Жукаўца, якую вядуць следчыя пракуратуры ў Беластоку.

Заяўнікі просяць генеральнага пракурора паўплываць на сваіх падначаленых.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!