Маладыя людзі такім чынам будуць выказваць сваю салідарнасць з тымі, каго дагэтуль трымаюць за кратамі па крымінальнай справе, распачатай пасля падзей, якія мелі месца ў беларускай сталіцы ў дзень галасавання падчас леташняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

Ініцыятары акцыі тлумачаць: “19 снежня 2010 г. ў нашай краіне пагасла святло. Цэлы год мы жылі ў цемры. Адны спрабавалі ўбачыць неба скрозь цёмныя краты турэмных камер, іншыя стаялі цёмнымі зімнімі раніцамі каля турмаў, каб даведацца хоць нешта пра сваіх блізкіх. У змрочны час мы стаялі ў чэргах да абменнікаў ды праз цемру адчувалі як нябачна павялічваюцца ноччу кошты ў крамах. Многія, убачыўшчы пагаслае святло, падумалі, што ўключаць яго занадта дорага і ужо не спрабавалі гэта зрабіць. Мы пазбавіліся прадпрыемстваў, каторыя  ўжо ніколі не прынясуць прыбытак, бо распрадаюцца, каб часова заткнуць бюджэтныя дзіркі. У сутнасці, можа здавацца, мы фактычна згубілі сваю краіну. Але гэта не так! Мы яшчэ засталіся! А калі жывём мы, тады жыве і надзея. І свабода, што ўнутры нас. Менавіта таму Беларусь яшчэ жыве, нягледзячы на ўсе вонкавыя ды ўнутраныя выпрабаванні”.

Маладафронтаўцы спадзяюцца, што грамадзяне краіны змогуць ад 7 да 8 вечара запаліць свечку там, дзе ім будзе зручна – каля пад’езда, ля прыпынка грамадскага транспарту ці кінатэатра. Яны разлічваюць, што кіроўцы аўтамабіляў не застануцца абыякавымі і праявяць салідарнасць з удзельнікамі акцыі. 

Поделиться ссылкой: