Пакуль большасць удзельнікаў форуму пагаджаюцца на варыянт правядзення акцыі каля Кастрычніцкай плошчы. У рэгіёнах кіроўцы дамаўляюцца запаволіць рух ці, увогуле, заблакаваць яго на дарогах каля гарвыканкамаў. Гэта не першая спроба правесці акцыю супраць падаражання паліва.

Першая акцыя “Стоп-бензін” адбылася летам і была своеасаблівым стыхійным пратэстам кіроўцаў. На паўгадзіны быў заблакаваны дарожны рух на праспекце Незалежнасці ў цэнтры Мінска. Тады ўлады спалохаліся праяў пратэстных настрояў і знізілі кошты. Пазней, каб збіць пратэстную хвалю, удзельнікаў акцыі выклікалі на размовы і пагражалі ім судовымі санкцыямі.

Назіральнікі лічаць, што расправы над удзельнікамі “маўклівых” акцый прывялі да таго, што жадаючых праявіць сваю нязгоду з палітыкай улад на вулічных акцыях паменела ў разы. Да таго ж мінская міліцыя напярэдадні правядзення чарговай акцыі “Стоп-бензін” пагражала кіроўцам санкцыямі, а ў дзень правядзення яе, перакрывала рух на праспекце і некаторых прылеглых да яго вуліцах.

Апошняя акцыя кіроўцаў супраць падаражання паліва на 3% так і не адбылася. Невядома, ці асмеляцца кіроўцы прыватных аўтамабіляў пратэставаць сёння супраць 10%-нага падаражання паліва.

Поделиться ссылкой: