Праз суд камунальшчыкам удалося дамагчыся, каб партыйцы пакінулі памяшканне.

У якасці адной з прычын называлася тое, што ў памяшканні на Машэрава, 8 будзе адкрыта нейкая вытворчасць, на якой будуць заняты людзі з абмежаванымі магчымасцямі.

Прайшло лета, мінула восень, надышла зіма. Але абяцаная вытворчасць  з удзелам інвалідаў так і не распачала сваю працу на Машэрава, 8.

Сёння карэспандэнт “Народнай Волі” пабываў ля старога офіса БНФ. Са знешніх змен былі заўважаны новыя дзверы шэрага колеру, чамусьці без ручкі. Трапіць унутр не ўдалося, а праз шыбы вокнаў бачна, што памяшканне абсалютна пустое…

З часу высялення з офіса на Машэрава, 8 партыйцы змянілі яшчэ адзін адрас. Некаторы час офіс Партыі БНФ знаходзіўся на сталічнай вуліцы Крапоткіна, але сябраў Партыі БНФ папрасілі пакінуць і тое памяшканне.

Пошукі новага офіснага пакоя прынеслі плён. Кіраўніцтву Партыі БНФ удалося дамовіцца са ЖРЭА Першамайскага раёна сталіцы, і ім у арэнду было прадастаўлена памяшканне ў цокальным паверсе на Чарнышэўскага, 3. Зараз там поўным ходам ідзе рамонт, і неўзабаве Партыя БНФ зможа справіць там наваселле.

Фота аўтара




Поделиться ссылкой: