Чакалася, што кошт аднаго квітка на паездку ў наземным транспарце  ці жэтон у метро можа ўзняцца з 1 снежня. Называлася нават канкрэтная лічба — замест лістападаўскіх 1300 праезд у транспарце ў снежні нібыта складаць  1600–1800 рублёў.

Аднак сёння карэспандэнт “Народнай Волі” пабываўшы ў сталічнай падземцы, упэўніўся: кошт адной паездкі ў метро застаўся ранейшым — 1300 рублёў. Праўда, продаж жэтонаў у адны рукі абмежаваны — больш за два ў адны рукі не даюць. Па-першае, гэта можа сведчыць пра тое, што хуткае падаражанне праезду ўсё ж такі адбудзецца. А па-другое, як высветлілася, мінчане трымаюць на руках ажно 700 тысяч нявыкарыстаных жэтонаў.  Транспартнікі ўсур’ёз разглядаюць магчымасць замены жэтонаў на папяровыя квіткі.

Што ж да магчымага падаражання праезду, то касіркі сталічнага метрапалітэна кажуць: “Пакуль новых коштаў на праезд да нас ніхто не даводзіў, але можа быць абсалютна ўсё, месяц жа толькі распачаўся…”

Адзначым, што яшчэ ў лістападзе дырэктар ГУ “Сталічны транспарт і сувязь” Валерый Шкуратаў адзначаў, што неабходна ўзняць кошты на праезд да 1600 рублёў у наземным транспарце і 1800 — у метро.

Пры гэтым ён жа адзначыў, што ў ідэале пасажыры павінны аплачваць 70% ад сабекошту адной паездкі, а гэта 2900 рублёў.

Фота аўтара




Поделиться ссылкой: